Зараз найлепшы час для таго, каб правесці вакцынацыю супраць грыпу, заявіў галоўны санітарны ўрач Мінска Іван Вайтовіч 26 кастрычніка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
«Зараз мы ўжо на фінальнай стадыі кампаніі вакцынацыі — ужо вакцынаваны 25% жыхароў горада. Нагадаю, што ў адпаведнасці з рашэннем міністра аховы здароўя сёлета неабходна вакцынаваць 30% насельніцтва рэспублікі. Зараз мы практычна завяршылі вакцынацыю груп рызыкі са сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў», — зазначыў ён.
Паводле слоў Вайтовіча, у краіне праводзіцца актыўная праца з арганізацыямі, прадпрыемствамі і насельніцтвам па прапанове вакцынацыі.
«Вакцына ёсць у кожнай паліклініцы, можна прыйсці па месцы жыхарства і зрабіць прышчэпку»,— дадаў галоўны санітарны ўрач.
«Кошт вакцынацыі вар’юецца ад 60 да 80 тысяч рублёў, у камерцыйных медыцынскіх цэнтрах гэта крыху даражэй», — зазначыла падчас
«Паводле заключэння СААЗ, склад штамаў вірусаў грыпу, якія будуць цыркуляваць сёлета, не адрозніваецца ад мінулага года. Усе вакцыны, якія прысутнічаюць на рынку, утрымліваюць менавіта гэтыя варыянты вірусаў», — зазначыла Фісенка.