29.10.2011 / 09:33

Сем прычын схадзіць на БАТЭ — «Мілан» 10

Матч Лігі чэмпіёнаў — 1 лістапада.

Чаму трэба знайсці час, каб завітаць на трыбуны?

№1.

БАТЭ ўсё яшчэ не мае ніводнай перамогі ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Найбольш блізкімі да яе барысаўцы былі ў гульні якраз з італьянцамі. Але сустрэча з «Ювентусам» тры гады таму скончылася ўнічыю — 2:2. Чаму б цяпер не скончыць пачатае ў гульні з іншым італьянскім клубам?

№2.

У мінулую нядзелю БАТЭ ў восьмы раз стаў чэмпіёнам краіны. Па гэтым паказчыку перагналі мінскае «Дынама». На жаль, трыумф каманды пабачылі нямногія. Не было нават ніводнай відэакамеры. Гульня з «Міланам» — добрая нагода падзякаваць камандзе за сезон.

№3.

«Мілан» сем разоў заваёўваў тытул пераможцы Лігі чэмпіёнаў. За каманду гулялі многія вядомыя гульцы мінулага і сучаснасці — Гуліт, ван Бастэн, Шаўчэнка, Кака, Мальдзіні, Барэзі. Не кожны дзень у Беларусь прыязджае каманда з такой багатай гісторыяй.

№4.

Златан Ібрагімавіч. Няхай кажуць, што шведскі бамбардзір баснійскага паходжання ўжо не той, але Ібрагімавіч даказвае гульнёй, што ён у парадку. Нават гол забіў БАТЭ ў першай гульні. Ды і апроч Ібрагімавіча паглядзець будзе на каго: Зеедорф, Боатэнг, Індзагі, Касана.

№5.

Дачакацца гола Мацея Кежмана. Серб ужо два месяцы ў Беларусі, а ніводнага гола ад яго заўзятары так і не пабачылі. Не сказаць, каб Кежман не стараўся, выглядае на полі не горш за астатніх, а не шанцуе. Можа, у сустрэчы з «Міланам» нарэшце прарве?

№6.

У «Мілана» не просты ўладальнік, а цэлы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі. Сябар Аляксандра Лукашэнкі. Некалі Берлусконі хацеў прадаць свой клуб Муамару Кадафі.

№7.

Надвор’е будзе добрым, як для пачатку лістапада. Сіноптыкі перадаюць, што ў аўторак чакаецца плюсавая тэмпература. Мерзнуць на трыбунах не давядзецца.

***

ФК «Мілан». Заснаваны ў 1899. 18-разовы чэмпіён Італіі, 7-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў. Мянушка — чырвона-чорныя д’яблы. Стадыён — «Сан-Сіра». Уваходзіць у дзясятку клубаў з самымі вялікімі заробкамі ў свеце. Дванаццатае месца ў рэйтынгу УЕФА.

Зміцер Панкавец

0
maks / Адказаць
29.10.2011 / 10:46
Индзаги не заявлен на первую половину турнира, так что на него посмотреть явно не получится
0
Кнехт / Адказаць
29.10.2011 / 10:54
№8 Асаблівы кайф ад наведвання матча артымаюць мазахісты і прадстаўнікі ЛГБТ-суполкі. ;)
0
Sanaj / Адказаць
29.10.2011 / 11:04
Індзагі не быў уключаны ў заяўку Мілана на Лігу Чэмпіёнаў, таму яго мы дакладна не пабачым)))
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру