Беларуская калійная кампанія страціла статус спецэкспарцёра азотных угнаенняў. Такое рашэнне замацавана ўказам прэзідэнта № 482, які апублікаваны на Нацыянальным партале прававой інфармацыі.

Дакументам унесены змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя ўказы кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, змены закранулі ўказ № 398 ад 25 жніўня 2005 года. У адпаведнасці з гэтым указам БКК была надзелена статусам спецэкспарцёра вырабленых у Беларусі калійных і азотных угнаенняў.

Нагадаем, на пачатку лістапада 2010 года кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, у адпаведнасці з якім БКК атрымала выключнае права на экспарт азотных угнаенняў ААТ «Гродна Азот».

Аднак згодна з цяперашнім указам, № 482, экспарт азотных угнаенняў выключаецца з пераліку пазіцый, па якіх толькі БКК можа заключаць знешнегандлёвыя здзелкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?