Павел Якубовіч узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені
Лукашэнка сёння ўзнагародзіў кіраўнікоў сваіх СМІ.
Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім вялікая група грамадзян удастоена дзяржаўных узнагарод «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, авіяцыі, лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, спорту, асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый».
Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч, ордэнам Пашаны — галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак, ордэнам Францыска Скарыны — намеснік генеральнага дырэктара СТВ Людміла Кавалёва і першы намеснік галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Міхаіл Лябедзік.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ