Форвард сённяшняга лідара англійскай прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» Карлас Тэвес,

пакараны клубам на адзін мільён фунтаў,

рыхтуе пазоў у Вярхоўны суд Вялікабрытаніі супраць галоўнага трэнера каманды Раберта Манчыні.

Гулец быў аштрафаваны пасля таго, калі ён, нібыта, адмовіўся выходзіць на замену ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць мюнхенскай «Баварыі» 28 верасня.

Тады італьянскі трэнер заявіў, што ён хацеў выпусціць гульца на поле, але той адмовіўся, матывуючы гэта тым, што ён не жадае размінацца паўторна.

Сам аргенцінскі футбаліст сцвярджае, што на лаўцы запасных адбылося непаразуменне, і гуляць ён не адмаўляўся, і зараз мае намер абараніць сваю рэпутацыю ў судзе.

Тэвес раней гуляў за «МанЮнайтэд», і інцыдэнт 28 верасня аб’яднаў заўзятараў абодвух манчэстарскіх клубаў у нянавісці да аргенцінскага гульца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?