Фінансаванне будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска ў другім паўгоддзі 2011 года прыпынена. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Лыцін.
Паводле яго слоў,
з запланаваных на год прыкладна 80 мільярдаў рублёў на аб’екце асвоена 19 мільярдаў.Лыцін нагадаў, што работы па збудаванні дарогі былі пачаты ў 2011 годзе ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта.
«Мы разглядалі пытанне фінансавання на прэзідыуме Савета міністраў. Ёсць адпаведныя даручэнні ўключыць гэты аб’ект у інвестпраграму наступнага года. Пры фарміраванні бюджэту мы такую прапанову ўнеслі», — сказаў Лыцін. Аднак аб’ёмах фінансавання гаварыць пакуль рана. «Але я вельмі спадзяюся, што работа па гэтым аб’екце будзе працягнута», — адзначыў кіраўнік «Белаўтадара».
Згодна з планамі,
агульная працягласць другой кальцавой дарогі вакол Мінска складзе 158 км.Мяркуецца пабудаваць дарогу па новым напрамку ад трасы
Рэалізацыю праекта плануецца ажыццявіць у два этапы. З улікам вывучаных патокаў руху дарожнікі лічаць мэтазгодным на першым этапе пабудаваць па новым напрамку ўчастак аўтадарогі ад
Будаўніцтва гэтага ўчастка плануецца завяршыць у 2014 годзе, да пачатку чэмпіянату свету па хакеі.