Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 кастрычніка ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, месцамі да мінус 7°С, днём плюс 5–11°С.

У Мінску 28 кастрычніка невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–4°С, днём плюс 7–9°С.

29 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, па паўднёвым усходзе месцамі мінус 5–7°С, днём плюс 5–12°С.

30 кастрычніка па краіне пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°С, па паўднёвым усходзе месцамі мінус 4–7°С, днём плюс 5–12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0