Беларускія чыноўнікі абяцаюць падняць цэны да ўзроўню расійскіх вось ужо паўгоду, ад пачатку эканамічнага крызісу ў краіне.
«Цэны будуць імкнуцца да ўзроўню цэнаў на вонкавым перыметры, і перадусім да іх узроўню ў Расіі», —папярэджваў
«Калі мы ідзём у Адзіную эканамічную прастору, без мытных межаў, дыспарытэту цэнаў апрыёры не можа быць. Ён можа быць у межах транспартнага складніку, каб не было сэнсу вывозіць», — паўтараў услед за ім дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.
Працэс ідзе, хоць і не надта хутка. Зараз, пасля ўвядзення ў краіне адзінага валютнага курса, самы час прыцаніцца да расійскіх тавараў.
Што з іх будзе не па кішэні шараговаму беларусу?
«Наша Ніва» перапісала лічбы з цэннікаў у звычайнай сеткавай прадуктовай краме Масквы. Тавары шукаліся перадусім мясцовыя — напрыклад, хлеб з маслам, таму што
кошт імпартаваных у Беларусь бананаў будзе мала залежыць ад цэнаў у Расіі.А вось малако, наадварот, цалкам можа стаць «уніфікаваным».
Нагадаем, што
курс расійскага рубля складае 282 беларускія рублі. Удадатак, па рэкамендацыі Нацбанка Беларусі, мы акруглялі цэны да 50 ці 100 рублёў.
Як вынікае з табліцы,
у Беларусі даражэйшыя толькі яйкі.Розніца ў цане складае ўсяго каля 15%, што можна смела назваць парытэтнымі цэнамі. Тая ж сітуацыя з макаронай і грэчкай, за якія беларусы і расіяне плацяць амаль аднолькава.
Самая ж моцная розніца ў кошце на бульбу — ажно ў пяць разоў!А вось мясныя і малочныя прадукты нанясуць прыкладна аднолькавы ўдар па кашальку беларусаў. Пасля «ўз’яднання цэнаў» з Расіяй за іх давядзецца плаціць у 2–3 разы больш.
Але ці вытрымае гэта сямейны бюджэт?