27 кастрычніка ў Вярхоўным судзе над мяркуемымі тэрарыстамі была вывучана інфармацыя з флэш-карткі фотаапарата і тэлефона, канфіскаваных дома ў Дзмітрыя Канавалава.

На флэш-картцы знаходзіўся файл, створаны 21 лістапада 2010 года. На ім адлюстравана відэа выбуху, учыненага ў лесе позняй восенню або ранняй вясной.

На фатаграфіях з фотаапарата, датаваных 15 студзеня 2011 года, адлюстравана ўзарванае дрэва, вельмі падобнае на тое, якое знайшлі эксперты ў лесапаласе каля пасёлка Кіраўскі. Тут жа здымак ўчастка зямлі з раскіданымі дошкамі, падобны на месца, убачанае экспертамі, а таксама здымак з дрэвам, у якім у красавіку эксперты знайшлі цвікі.

Фатаграфіі з мабільнага тэлефона датуюцца 10 кастрычніка 2007 года. Спачатку ідуць здымкі, на якіх адлюстраваны абрэзкі труб, начыненых чымсьці ў атачэнні металічных лістоў і шпалераў, замацаваных на расцяжцы. Затым бачныя абрэзкі гэтых труб ужо з вывернутымі наверх краямі. Наступны здымак — гэта ўжо адлюстраванне шпалераў, нечым прабітых.

На апошнім здымку — нехта трыма пальцамі, хутчэй за ўсё, левай рукі, указвае на прабоіну ў лісце жалеза. Як раней паведамлялася, следства, спасылаючыся на меркаванне экспертаў, настойвае на тым, што гэта пальцы Канавалава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?