Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта. Гэтымі днямі прынята наведваць магілы сваіх родных і сяброў, месцы пахавання.
Памежнікі дадаткова адкрыюць пункты спрошчанага пропуску "Кемелішкі" ў Астравецкім раёне, "Клявіца" ў Ашмянскім раёне і "Лынтупы" ў Пастаўскім раёне.
У названых пунктах будзе ажыццёўлены пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Ім неабходна будзе мець пры сабе пашпарт з візай сумежнай дзяржавы, адзначылі ў ДПК.
0
0
0
0
0
0