Вікторыя Азаранка (4-е месца ў сусветным рэйтынгу) датэрмінова выйшла ў паўфінал выніковага турніру ў Стамбуле.
27 кастрычніка ў другім матчы групавога этапу беларуская тэнісістка за 1 гадзіну 32 хвіліны выйграла ў кітаянкі На Лі (5) — 6:2, 6:2.
26 кастрычніка Азаранка перамагла аўстралійку Саманту Стасур (7) — 6:2, 6:2.
У заключным матчы першай стадыі выніковага турніру спартсменка з Беларусі згуляе з францужанкай Марыён Бартолі (9),якая замяніла расіянку Марыю Шарапаву (2), што пацярпела два паражэнні.
0
0
0
0
0
0