Санкцыі ў дачыненні да Беларусі ўжо даюць плён, заявіў журналістам 27 кастрычніка ў Бруселі прадстаўнік НАТО, які папрасіў не называць яго імя. «Санкцыі працуюць. Яны павінны прывесці да паляпшэння сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека», — сказаў ён.

Прадстаўнік НАТО адзначыў, што вызваленне часткі палітзняволеных з’яўляецца «прамым вынікам» дзеяння санкцый.

Разам з тым ён падкрэсліў, што «ў апошні час бачна развіццё падзей, якія нас трывожаць». «Гэта датычыцца законапраектаў, якія абмяжоўваюць правы і свабоды чалавека. У іх ёсць жорсткія, драконаўскія меры, якія непрымальныя», — заявіў прадстаўнік НАТО.

Ён таксама лічыць, што Беларусі «важна рухацца на шляху збліжэння з Захадам». «Пакуль мы не ўбачым перамен у Беларусі, мы не зможам пашыраць узаемаадносіны», — сказаў прадстаўнік альянсу.

Яшчэ адзін прадстаўнік НАТО заявіў, што арганізацыя не вітае палітыку заклікаў да рэвалюцыі ў Беларусі. «Захад заклікае да дэмакратычных перамен. Справа не ў тым, хто з’яўляецца лідарам краіны, а ў тым, каб дэмакратыя і свабоды падтрымліваліся любым лідарам», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?