delfi.lt

delfi.lt

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, ноччу слабы, днём 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу -4 — +2°С, месцамі да -6°С, днём +5–11°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы, ноччу слабы, днём 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — -2°С, днём +7–9°С.

30 кастрычніка па краіне пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу -3 — +4°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да -5°С, днём +6–13°С.

31 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу -1 — +6°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах -2-5°С, днём +6–13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?