МАЗ стварыў школьны аўтобус малога класа МАЗ-241030 з рухавіком экалагічнага ўзроўню Еўра-4 вытворчасці Мінскага маторнага завода.
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік галоўнага канструктара ААТ «МАЗ» Васіль Уладыцкі на прэзентацыі навінкі прадпрыемства.

Аўтобус створаны спецыяльна для перавозкі дзяцей і адпавядае ўсім нормам бяспекі.

Ён мае яркі жоўты колер, надпіс на борце — «Школьны». Абсталяваны спецыяльнымі сядзеннямі з рамянямі бяспекі.
Прадугледжаны поручні і багажныя паліцы для перавозкі ранцаў. Яшчэ адна важная дэталь: аўтобус развівае скорасць не большую за 60 км/гз.

У лістападзе 2011 года заканчваюцца выпрабаванні новай аўтобуснай тэхнікі. Прадугледжваецца, што ў наступным годзе будзе рыхтавацца серыйная вытворчасць школьных аўтобусаў. Заказы на новы аўтобус ужо ёсць з Расіі і іншых краін СНД. Аднак плануецца, што першы экзэмпляр аўтобуса застанецца ў Беларусі і будзе перададзены Міністэрству адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?