Міністэрства эканомікі Беларусі ўзгадніла з лістапада падвышэнне тарыфаў на праезд у камунальным пасажырскім транспарце Мінска, паведамляецца на сайце дзяржустановы "Сталічны транспарт і сувязь".

Тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту (за выняткам маршрутных таксі) вызначаецца памерам не больш чым 1300 рублёў за адну паездку, экспрэсных рэгулярных маршрутаў у памеры не больш чым 1 800 рублёў за адну паездку, прыгарадных перавозках пасажыраў на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу ў памеры 220 рублёў за 1 км праезду.

Рэгуляванне тарыфаў адмяняецца на перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтамабілямі з дазволенай максімальнай масай менш 5000 кг (маршруткі).

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць самастойна вызначаць тарыфы на перавозкі пасажыраў у маршрутках на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%.

Плануюцца таксама іншыя змены ў сістэме аплаты праезду ў пасажырскім транспарце Мінска.

Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання ў СМІ.
label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?