Расійскія эксперты, якія даследавалі некаторыя кампаненты выбуховай прылады, якая была знойдзена ноччу 3 ліпеня 2008 года ў раёне скрыжавання праспектаў Машэрава і Пераможцаў у Мінску, у ходзе следства вызначылі магчымы рэгіён яе вырабу. Вынікі гэтага даследавання былі названыя ў судзе над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым 28 кастрычніка.
Эксперты знайшлі на кампанентах бомбы пылковыя зярняткі некаторых раслін, напрыклад, хвоі звычайнай, хвоі еўрапейскай, елкі, ліпы, вярбы, граба, таполі і шэрагу іншых раслін. Яны зрабілі выснову, што гэтыя кампаненты бомбы маглі вырабляцца або знаходзіцца ў заходняй частцы Бранскай вобласці, у Калінінградскай вобласці,
Часам вытворчасці гэтых кампанентаў эксперты лічаць май або чэрвень.