Па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмона 28 кастрычніка ў Душанбе падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Лукашэнка і Рахмон таксама падпісалі міждзяржаўную праграму доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам на 2011–2020 гады.

Апрача таго, падпісаны міжурадавае пагадненне аб працоўнай дзейнасці грамадзян Беларусі ў Таджыкістане і грамадзян Таджыкістана ў Беларусі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Таджыкістана. Таксама падпісаны пагадненні паміж адпаведнымі галіновымі ведамствамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве па папярэджанні надзвычайных сітуацый, маладзёжнай палітыкі, у сферы культуры і мастацтва.

***

Паводле звестак беларускага МЗС, аб’ём двухбаковага гандлю Беларусі і Таджыкістана за апошнія гады істотна ўзрос: з 6 млн. долараў у 2003 годзе да 47,6 млн. долараў у 2010-м. Летась тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 4,2% у параўнанні з 2009 годам. Экспарт узрос на 21,9% да 42,1 млн. долараў. Імпарт склаў 5,5 млн. долараў і зменшыўся на 50,6%. Аснову экспарту Беларусі ў Таджыкістан склалі цукар, трактары, тэкстыльныя вырабы, электраабсталяванне, фтарыды, прадукцыя дрэваапрацоўкі, мэбля, лекавыя сродкі. З Таджыкістана ў Беларусь пастаўляецца бавоўна, шэрсць, сухафрукты, алюміній і іншыя тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?