На ўчорашняй акцыі было тры чалавекі, сёння — ніводнага. Раней грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заявіла, што фактычны зрыў учорашняй акцыі можна растлумачыць «тэхнічнымі праблемамі». Маўляў, актывісты проста не дайшлі да Кастрычніцкай, бо іх прэвентыўна затрымалі.

Пры гэтым сёння ў часе анлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода прэс-сактарар «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў заявіў, што акцыі будуць праходзіць штодня. Магчыма, у іншым фармаце і не абавязкова на Кастрычніцкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?