29.10.2011 / 00:14

Выкід радыяцыі ў Фукусіме склаў 40% ад уцечкі ў Чарнобылі 1

У выніку катастрофы на японскай АЭС «Фукусіма» ў атмасферу было выкінута ў два разы больш радыеактыўнага рэчыва, чым меркавалі ўлады, а агульная яго колькасць роўная прыкладна 40% выкінутага пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС,
гаворыцца ў папярэднім дакладзе, апублікаваным на сайце часопіса Atmospheric Chemistry and Physics.

Паводле падлікаў, утрыманне ў атмасферы радыеактыўнага цэзію-137 склала 36 тыс. тэрабэккерэляў, што роўна прыблізна 42% выкідаў пасля Чарнобыльскай катастрофы. Японскі ўрад казаў пра 15 тыс. тэрабэккерэляў. Паводле дадзеных даследнікаў, у зямлю трапіла толькі пятая частка ад гэтай колькасці, а астатняе рэчыва апынулася ў Ціхім акіяне.

Аўтар даследавання Андрэас Стохл з нарвежскага інстытута па вывучэнні атмасферы адзначыў, што інфармацыя ўрада Японіі грунтуецца выключна на японскіх дадзеных, у якіх маглі не ўлічвацца выкіды ў мора.

Аднак Стохл падкрэсліў, што вынікі гэтага даследавання нельга лічыць абсалютна дакладнымі. Пакуль вядомыя толькі папярэднія вынікі, канчатковыя дадзеныя павінныя быць апублікаваныя пазней.

Пакуль не падлічана, колькі чалавек магло пацярпець ад радыяцыі.

Пасля катастрофы прэм’ер-міністр Японіі сцвярджаў, што сітуацыю на «Фукусіме» нельга параўноўваць з катастрофай у Чарнобылі.

«Аб’ёмы радыяцыі непараўнальныя. Нашая сітуацыя фундаментальна адрозніваецца ад Чарнобыля», — сказаў ён у сакавіку.

0
Korj / Адказаць
29.10.2011 / 14:25
А ніхто ня ведае, колькі выляцела ў Чарнобылі. Таксама казалі, што 5% ад таго, што было ў рэактары. Толькі вось цяпер чамусьці пад саркафагам амаль нічога не засталося - мо якраз тыя 5%, толькі з другога боку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру