Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што свет становіцца сведкам жорсткага абвастрэння геапалітычнай барацьбы. «На яе фоне ўсё больш яўная тэндэнцыя падштурхоўвання свету да вялікага хаосу», — адзначыў ён, выступаючы ў суботу ў Душанбэ ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце.

«Мы ўсё часцей становімся сведкамі ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, кіраўніцтва якіх па тых ці іншых прычынах не даспадобы моцным свету гэтага.

Мяркую, вы добра разумееце, пра каго я кажу»,
 — сказаў А. Лукашэнка.
«Яны (моцныя гэтага свету) не спыняцца ні перад чым, каб дамагчыся сваіх мэтаў. Калі ім гэта трэба, у ход ідзе шантаж. Калі і гэтага мала — будуць бамбаваць і забіваць»,
— заявіў А. Лукашэнка.

Гаворачы аб сітуацыі ў сусветнай эканоміцы, ён заявіў, што «фінансавыя сістэмы шэрагу краін і цэлых рэгіёнаў блізкія да калапсу». Па яго словах, «сёння Грэцыя знаходзіцца на мяжы дэфолту, да гэтай рысы набліжаюцца Іспанія, Партугалія, Італія, Ірландыя». «Увесь Еўрапейскі саюз адчайна спрабуе выратаваць еўра», — адзначыў А. Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?