Самалёт «Боінг-737» авіякампаніі «Белавія», які ляцеў у Прагу, зрабіў пасадку на запасным аэрадроме ў Брне(таксама Чэхія, а не сталіца Швейцарыі, як можна падумаць).

Самалёт вылецеў з Мінска ў 9.30 і павінен быў прыбыць у Прагу ў 11.45.

Як паведамілі ў «Белавія»,

прычынай пасадкі сталі неспрыяльныя метэаўмовы ў пражскім аэрапорце — моцны туман і дрэнная бачнасць.

Цяпер пасажыры, якія ляцелі гэтым рэйсам, знаходзяцца ў зале чакання аэрапорта Брна і чакаюць паляпшэння метэаўмоў.

З-за вымушанай пасадкі, адпаведна, адкладаецца вылет назад самалёта з Прагі ў Мінск. Па раскладзе, ён павінен быў вылецець у 12.45 і прыбыць у Мінск у 14.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?