29.10.2011 / 20:21

Азаранка выйшла ў фінал выніковага турніру WTA у Стамбуле 4

Дзе сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай.

У паўфінале беларуска выйграла ў расіянкі Веры Званаровай 6:2, 6:3 і сустрэнецца ў фінале, 30 кастрычніка, з чэшкай Петрай Квітавай.

З Квітавай беларуска ад 2008 г. гуляла пяць разоў:

спачатку былі дзве перамогі, потым тры запар паразы, у тым ліку дзве ў 2011 г. -- у фінале турніру ў Мадрыдзе (6:7, 4:6) і ў паўфінале Уімблдону - 1:6, 6:3, 2:6.

nn.by

0
Toxa / Адказаць
29.10.2011 / 20:33
Мае віншаванні. Хоць нехта зарабляе грошы сапраўднай зацятасьцю і стараннасьцю. Дзякуй Віка за добры тэніс
0
zz / Адказаць
29.10.2011 / 20:54
дзякуй за добрую гульню! ) малайчынка! )
0
Кічка / Адказаць
30.10.2011 / 09:32
Нехта напiсаў(ла) Кастрычнiк 29, 2011 у 20:33 - Дзякуй Віка за добры тэніс ----- На жаль гэта не добры тэніс. Гэта якраз тое, што адмыслоўцы называюць крызісам жаночага тэніса. Дубасіць па мячу з усёй сілы - адзінае, на што здольная Азаранка. Сіла ёсць, мазгоў не трэба. Нашмат лепшы тэніс у Званаровай, але на жаль не такі выніковы. Гэта і ёсць той крызіс, якім занепакоена WTA. Сёння няма такіх тэнісістак, як Штэфі альбо Жужу. Бо добры тэніс - гэта найперш гульня галавой і добрая тэхніка. І вось маем фінал, дзе "з аднаго боку жудасныя енкі, а з другога пякельна моцны сэрвіс" (цытата). От каб вашую Віку ды ў бокс...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру