Супернік БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў у матчы чэмпіянату Італіі выйграў 29 кастрычніка ў гасцях у «Ромы» з лікам 2:3 (Бурдзіса, 28, Кркіч, 88 — Ібрагімавіч, 17, 78, Неста, 30).

Начерына, ван Бомель і Аквілані атрымалі жоўтыя карткі, на 67-й хвіліне Кевін-Прынс Баатэнг быў выдалены з поля.

«Мілан», які кепска пачаў сезон, атрымаў 4-ю перамогу запар і ўзняўся на 2-е месца (17 пунктаў), наперадзе толькі «Ювентус» (19), які сёння ў гасцях выйграў у «Інтэра» 2:1.

    • «Мілан» згуляе з БАТЭ ў Мінску 1 лістапада, 19 кастрычніка ў Італіі «чырвона-чорныя» выйгралі з лікам 2:0 і дзеляць з «Барселонай» першы радок.

    ***

    «Барселона» сёння разграміла «Мальорку» — 5:0 (Месі — 3, Куэнка, Алвес).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?