30.10.2011 / 10:11

Дзяды. Шэсце ў Курапаты анлайн з шэсця, дадаліся фоты, відэа 58

Шмат дзе на Дзяды захоўваецца старадаўні чын абеду на магіле. У Мінску ж у гэты дзень традыцыйна адбываецца велічная маніфестацыя з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Дзяды — гэта восеньскія дні памінання продкаў. У гэты час у большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбрацца і памянуць дзядоў, бацькоў, добрых людзей. Шмат дзе застаўся старадаўні чын супольнага абеду на магіле. У іншых месцах людзі проста прыносяць трохі ежы на магілы.

Ад 1991 да 1996 года гэтае свята было дзяржаўным, прызначаным на 2 лістапада.
Калі ў рамках рэстаўрацыі эсэсэру выходны дзень адмянілі, людзі прыходзяць на могілкі найбольш у апошнія выхадныя кастрычніка ці першыя — лістапада. У каталіцкіх раёнах трымаецца звычай запальваць свечкі на могілках на Усіх Святых.
Ад канца 1980-х устанавілася і іншая традыцыя: на Дзяды людзі прыходзяць у месцы масавых забойстваў у савецкі час.
У Мінску гэта Курапаты — гіганцкі некропаль, гара ў лесе, дзе ляжаць дзясяткі тысяч расстраляных. Там спачывае нацыянальная эліта, якую саветы, як і немцы пазней, вынішчалі, каб знякровіць паняволеныя нацыі.
Пачынаючы ад 1988 года праходзяць шэсці ў Курапаты. Гэта велічная маніфестацыя — павольная, доўгая, пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Людзі нясуць з сабой крыжы,
якіх штогод у Курапатах дабаўляецца. У шэсці бяруць удзел як апошнія жывыя сведкі і ахвяры 1930-х і 1940-х, так і моладзь.
Адбылося шэсце ў Курапаты і сёлета. У ім узяло ўдзел каля тысячы чалавек.

10.20

Ля Гадзіннікавага завода пачынаюць збірацца людзі.

Сябар КХП-БНФ Алесь Чахольскі прывёз на мікрааўтобусе брусы і сабраў з іх крыжы, якія будуць пастаўленыя сёння ў Курапатах,
паведамліа радыё «Свабода». Прысутнічаюць і асобы ў цывільным.

10.25

Удзельнікі шэсця ўздымаюць першыя бел-чырвона-белыя сцягі.

10.42

На месцы збору — каля 150 чалавек. Над натоўпам лунаюць дваццаць сцягоў. Людзі працягваюць падыходзіць.

11.05

Шэсце рыхтуецца рушыць. Удзельнікі, апроч сцягоў, трымаюць расцяжкі

«Ушануем памяць ахвяраў Курапат», «Абаронім Курапаты», «Абаронім Беларусь ад расейскага імперыялізму»
. Сярод прысутных заўважаныя намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, экс-старшыні Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка, асуджаны па справе 19 снежня Павал Вінаградаў, былы палітвязень Артур Фінькевіч, лідэр прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, актывістка Маладога фронту Наста Палажанка.

11.14

Шэсце ў Курапаты рушыла. У ім бяруць удзел каля 500 чалавек. У руках удзельнікаў з’явіліся партрэты палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. Актывісты «Маладой Беларусі» нясуць расцяжку з партрэтамі палітзняволеных і

скандуюць «Свабоду палітвязням!»
.

11.25

Калона мінула Беларускі дзяржаўны агратэхнічны університэт. Маршрут шэсця — праспект Незалежнасці-вуліца Каліноўскага- вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірошнічэнкі.

11.30

Шэсце ля станцыі метро «Маскоўская».

Маладафронтаўцы нясуць вялікі шасціканцовы крыж.

12.04

На скрыжаванні праспекта з вуліцай Каліноўскага да шэсця далучыліся прадстаўнікі «Правага альянсу» пад чырвона-чорнымі сцягамі.

12.30

Удзельнікаў акцыі ўжо каля тысячы
, паведамляе БелаПАН. Супрацоўнікі міліцыі не перашкаджаюць шэсцю. На скрыжаваннях супрацоўнікі ДАІспыняюць рух транспарта, каб даць дэманстрантам магчымасць свабодна прайсці. Калону суправаджае міліцэйская машына з гукаўзмацняльнай апаратурай і некалькі дзясяткаў асобаў у цывільным. Мітынг у Курапатах павінен пачацца а 14.00.

13.30

На вуліцы Гамарніка калона не паспела перайсці на іншы бок, пакуль гарэла зялёнае святло. ДАІ прыпыніла аўтамабільны рух, пакуль усе не перайшлі, паведамляе радыё «Свабода». Арганізатары просяць удзельнікаў шыхтавацца па 5 чалавек, рухацца выключна па ходніках і не таптаць газоны.

14.14

Калона ўвайшла ва ўрочышча. Бліжэй да МКАД заўважаныя прадстаўнікі службаў бяспекі, ДАІ забараняе паркаваць паблізу аўто —

ёсць інфармацыя, што праз нейкі час па кальцавой мае ехаць Лукашэнка.

14.25

Пачалася служба ля мемарыяльнага знака па ахвярах рэпрэсій.

Яе правяць святары розных канфесій.

14.45

Пасля набажэнства пачаўся мітынг. Намеснік старшыні КХП-БНФ

Валеры Буйвал зачытаў ліст ад Зянона Пазняка.

«У беларусаў ёсць шанец не дапусціць чарговага злачынства над сабой і сваім народам, — цытуе ліст Пазняка БелаПАН. — Гарантыяй гэтага павінна стаць наша народная памяць, культура і беларуская салідарнасць супраць дзеянняў зла. Цяпер многія ўбачылі тое, што было відаць першапачаткова, — прамаскоўскі рэжым вядзе адкрытую палітычную вайну з беларускім народам».

Такая вайна не навіна ў беларускай гісторыі, падкрэсліў палітык. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што ў Курапатах супрацоўнікі НКВД «расстралялі і закапалі каля чвэрці мільёна людзей».

Заснавальнік Беларускага Народнага Фронту, які эміграваў з Беларусі ў 1996 годзе, заклікаў беларусаў заўсёды шанаваць дзень памінання продкаў «Дзяды». «Таму што ў ім — наша існаванне», — падкрэсліў лідар КХП-БНФ.

14.55

Кароткі

мітынг скончыўся супольным спевам гімна «Магутны Божа».
Пасля яго ўдзельнікі шэсця разышліся па ўрочышчы: кладуць кветкі да безымянных магілаў, запальваюць знічы.
Усталёўваюць новыя крыжы, якія сёння неслі на плячах праз Мінск.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Мікола Бугай, Сяргей Гудзілін, Сяргей Мікулевіч

0
абы-што / Адказаць
29.10.2011 / 23:38
Абед на магіле, да ведама аўтара, не мае НІЧАГО агульнага з векавой традыцыяй Дзядоў. На магілах НІКОЛІ НЕ а б е д а л і.Гэта дзікунства! Жраць прызвычаіліся ў саўковые гады - і праваслаўнытыя і каталікі. Ежу для памерлых заўсёды пакідалі ў доме, а не магілах. Ад аўтара. У многіх рэгіёнах рытуальны абед на магіле быў аддаўна і цяпер захоўваецца. У тым ліку вакол Менску. Вядома, гэта была не п'янка, але кароткая рытуальная трызна.
0
Чытач / Адказаць
29.10.2011 / 23:51
Едзем з брэсцкай вобласці, каб прыняць удзел у шэсці да Курапатаў!
0
абы-што / Адказаць
29.10.2011 / 23:59
Тое, што "аддаўна" рабілася "у многіх регіёнах" і зьяўляецца нібыта "рытуальнай трызнай" (а ці не рытуалам ёсьць сама трызна, таму атрымоўваецца "масла маслянае") - гэта, паўтараю, фантазія аўтара. Гэтае "аддаўна" - дурны савецкі час. Калі ўсё было забаронена, дык хадзілі на магілы "трызніць" ад пітва. Пачытайце, да прыкладу, "Дзяды" Міцкевіча. Ці ёсьць там такое дзікунства савецкай пары, як абед на магілах. І ад гэтага дзікунства трэба бегчы, а не прызвычайваць да яго.
Паказаць усе каментары/ 58 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру