Украінскія журналісты выправяцца 31 кастрычніка ў азнаямляльны прэс-тур па Беларусі. Арганизатарамі паездкі выступілі пасольства Беларусі ва Украіне і Нацыянальны прэс-цэнтр.

Ад 1 да 3 лістапада, група журналістаў сталічных агенцтваў

«Укринформ», «Киевский вестник», «Факты и комментарии», газеты «Сегодня», а таксама здымачныя групы шэрагу тэлеканалаў і рэгіянальных выданняў
Украіны будуць знаёміцца ​​з выдатнымі мясцінамі Мінска і вобласці, паведамляе БелТА.

Запланавана, у прыватнасці, наведванне Мінскага аўтамабільнага завода, ААТ «Мілавіца», сустрэча з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў і канцэрна «Беллегпрам». Украінскія журналісты наведаюць Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сустрэнуцца і пагутараць з першым намеснікам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пятром Віцязем.

Праграма знаходжання ў Мінску прадугледжвае таксама наведванне Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Беларусі і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак.

У ходзе агляднай экскурсіі па беларускай сталіцы госці з Украіны наведаюць Нацыянальную бібліятэку, культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» і гандлёвы цэнтр «Сталіца».

Украінскія журналісты таксама змогуць пабываць у Нясвіжы, дзе для іх арганізуюць наведванне вытворчых і аб’ектаў сацыяльнай сферы агракамбіната СВК «Сноў». Займальнай будзе экскурсія ў Нясвіжскі замак, Фарны касцёл і Гарадскую ратушу.

У Беларусі рэгулярна праходзяць прэс-туры расійскіх журналістаў.

Іх арганізуе беларуская улада, каб прапагандаваць лукашэнкаўскую мадэль кіравання.
Пра тое, наколькі пераканаўча падаюцца яе выгоды, сведчыць сёлетні выпадак з журналісткай з Нальчыка Ганнай Бадзякінай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?