У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна, на радзіме Анатоля Сыса, у сёмы раз прайшло свята паэзіі.
Мерапрыемства прымеркавана да дня нараджэння паэта (26 кастрычніка), і звычайна свята праходзіць у апошнюю суботу кастрычніка. У гэты раз у Гарошкаў прыехалі беларускія пісьменнікі, сябры і сваякі паэта, прыхільнікі яго таленту.
Галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч прэзентаваў вершы Анатоля Сыса, якія былі выдадзеныя ў апошнім (
Гэтыя вершы лічыліся згубленымі, а сам паэт казаў, што спаліў іх. Але сястра Анатоля знайшла творы і перадала іх калегам і сябрам.Гаворка ідзе аб зборніку «Берагі майго юнацтва», складаюць яго вершы, напісаныя ў
Прадмову да выдання напісаў блізкі сябар паэта праваабаронца Алесь Бяляцкі, знаходзячыся пад следствам у зняволенні.«Бяляцкі хацеў выдаць кнігу вершаў Сыса да сённяшняга свята, але, на жаль, яго планы былі парушаныя, і мы толькі паспелі падрыхтаваць публікацыю ў часопісе», — дадаў галоўны рэдактар.
На праблему ўвекавечання памяці Сыса звярнуў увагу паэт Міхась Скобла. «Што тычыцца дапамогі ўладаў, то, наколькі я ведаю, яны ніяк ў гэтым не ўдзельнічаюць. Усё гэта зрабілі сябры паэта, грамадскасць, прыхільнікі яго творчасці.
Я гляджу на мемарыяльную дошку Анатолю на яго доме і думаю, што ў заслугу мясцовым уладам можна паставіць хіба толькі тое, што яна не сарваная з хаты, як было з мемарыяльнай дошкай, усталяванай у стогадовы юбілей Ларысы Геніюш, якую ўлады сарвалі і год трымалі ў міліцыі «, — падкрэсліў Скобла. Ён дадаў, што гаворка не ідзе аб негатыўным стаўленні ўладаў да Анатолю Сысу. «Гэта ляжыць у агульным стаўленьні ўладаў да ўсёй беларускай літаратуры. Не першы год гэтая ўлада вядзе з літаратурай самую сапраўдную вайну на ўсіх узроўнях — забараняюцца сустрэчы, мерапрыемствы, кнігі падвяргаюцца цэнзуры. Але весці вайну з літаратурай — тое ж, што страляць з рагаткі па зорках «, — лічыць літаратар.
На мерапрыемстве прагучалі вершы Анатоля Сыса і прысвечаныя яму творы, бард Андрэй Мельнікаў выканаў песні на вершы паэта.