Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло рашэнне аб павелічэнні адпускных цэн арганізацый-вытворцаў на звадкаваныя газы для камунальна-бытавога спажывання і аўтамабільнага транспарту на 15%, лімітавых рознічных цэнаў на звадкаваны газ для запраўкі аўтатранспарту праз АГЗС на 10% і цэны на звадкаваны газ для запраўкі ў малалітражныя балоны (1 л, 5 л, 27 л), што рэалізуюцца насельніцтву, на 10%.

Гэтыя рашэнні змяшчаюцца ў пастановах Мінэканомікі ад 25 кастрычніка 2011 года № 172 "Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 № 52", № 173 "Аб усталяванні лімітавых рознічных цэнаў на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях" , № 174 "Аб цане на газ звадкаваны, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах".

Вышэйзгаданыя пастановы Мінэканомікі ўступаюць у сілу з 30 кастрычніка 2011 г. пасля іх афіцыйнага апублікавання ў газеце "Рэспубліка".

"Звадкаваныя газы з'яўляюцца прадуктам перапрацоўкі нафты, у асноўным імпартаванай У Беларусь. У сувязі з ростам цаны перапрацоўванай нафты, што звязаны са змяненнем курсу беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША, рэалізацыя звадкаваных газаў на ўнутраны рынак з'яўляецца стратнай", -- растлумачылі раней у міністэрстве прычыну павышэння цэнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?