З-за снегападу на паўночным усходзе ЗША загінулі тры чалавекі, без святла засталіся 2,5 млн чалавек.

З-за снегападу, які абрынуўся на паўночны ўсход ЗША, 2,5 млн чалавек засталіся без электрычнасці, улады кажуць пра траіх загінулых.

Паводле звестак чыноўнікаў, наймацнейшы снегапад быў зарэгістраваны ў штаце Масачусетс, дзе Нацыянальная служба надвор’я (NWS)

зафіксавала максімальныя 58,4 см снегу
, які выпаў з самае раніцы пятніцы. Моцны снегапад таксама зарэгістраваны ў Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Нью-Гемпшыры, Канектыкуце і шэрагу іншых гарадоў і штатаў.

Па стане на раніцу нядзелі, камунальныя службы гэтых гарадоў і рэгіёнаў паведамілі аб 2,5 млн чалавек, якія засталіся без электрычнасці. Чыноўнікі папярэдзілі, што гэты колькасць можа ўзрасці.

Паведамляюць пра трох загінуўшых з-за наймацнейшага снегападу.

Двое загінулі ад удару токам збітых ліній электраперадач, яшчэ адзін загінуў у ДТЗ на слізкай дарозе.

У Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Канектыкуце абвешчана надзвычайнае становішча.

Снегапад абваліўся на паўночна-ўсходнюю частку ЗША ў суботу.

Звычайна снег у гэтых раёнах выпадае не раней канца лістапада — сярэдзіны снежня
, таму гэты снегапад можа паставіць рэкорд надвор’я.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?