Грамадскія і творчыя дзеячы Украіны патрабуюць, каб прэзідэнт і генеральны пракурор забаранілі размяшчаць партрэты Сталіна на гарадскім транспарце Севастопаля, паведамляе «Севостопольская газета».

Сябры Грамадскага камітэта па ўшанаванні памяці ахвяр Галадамору-генацыду 1932-1933 гадоў лічаць, што паколькі ўкраінскі суд прызнаў Сталіна адказным за арганізацыю Галадамору, размяшчэнне яго партрэтаў на транспартных сродках з’яўляецца парушэннем нормаў айчыннага заканадаўства, супярэчыць прававой ацэнцы еўрапейскіх структур і, нарэшце, з’яўляецца здзекам з памяці мільёнаў загінуўшых.

З ініцыятывай запусціць на вуліцах гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі гарадскія аўтобусы і тралейбусы з партрэтамі Сталіна выступіла група блогераў-сталіністаў. Яны прымеркавалі сваю акцыю да 7 лістапада. Сёлета на гэты дзень прыпадае 70-годдзе вайсковага парада ў Маскве.

У адрозненне ад Украіны, у Беларусі падобная ініцыятыва не выклікала пратэстаў з боку грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?