Азіяцкія зоркі мужчынскага настольнага тэніса выйгралі з лікам 7:3 у зборнай Еўропы ў матчы, які прайшоў у мінскім Палацы спорту 29–30 кастрычніка.

Вынікі першага дня:

Міхаэль Мазе (Данія, 21-е месца ў сусветным рэйтынгу) — Гаа Нін (Сінгапур, 17) — 0:3 (7:11, 2:11, 4:11);

Аляксей Смірноў (Расія, 20) — Чжы-Янь Чжуан (Тайвань, 11) — 3:2 (12:10, 13:11, 9:11, 8:11, 12:10);

Уладзімір Самсонаў (Беларусь, 9) — Джу Се Х’юк (Паўднёвая Карэя, 10) — 3:2 (11:2, 11:6, 9:11, 7:11, 11:6);

Дзмітрый Аўчароў (Германія, 13) — Сюй Сінь (Кітай, 7) — 2:3 (4:11, 8:11, 11:07, 11:9, 7:11);

Адріен Матне (Францыя, 26) — Тан Пэн (Ганконг, 22) — 1:3 (11:8, 8:11, 7:11, 8:11).

Вынікі другога дня:

Міхаэль Мазе — Тан Пэн — 2:3 (08:11, 11:6, 11:2, 3:11, 3:11);

Адрыен Матне — Чжы-Янь Чжуан — 1:3 (11:07, 7:11, 9:11, 7:11);

Дзмітрый Аўчароў — Джу Се Х’юк — 0:3 (9:11, 8:11, 5:11);

Уладзімір Самсонаў — Сюй Сінь — 2:3 (09:11, 11:07, 6:11, 11:6, 7:11);

Аляксей Смірноў — Гаа Нін — 3:2 (10:12, 6:11, 11:07, 11:4, 11:7).

Матчы лідэраў еўрапейскага і азіяцкага настольнага тэніса праводзяцца ад 2009 года. Пасля шасці сустрэч наперадзе Азія — 5:1.

Матч у Мінску стаў самым удалым для азіяцкіх тэнісістаў.
Да гэтага яны тройчы выйгралі 6:4 і адзін раз — 6:5.
Прызавы фонд мінскага турніра складае 85 тыс. еўра.
Зборная-пераможца атрымала дзве траціны гэтай сумы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?