30 лістапада прадстаўнікі розных партый і арганізацый сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая Гара.

«Мы прыбралі смецце вакол мемарыяльнага знака, усталяванага тут у памяць пра растраляных людзей. Пафарбавалі крыжы, якія тут паставілі сваякі расстраляных ахвяраў сталінізму», — апавёў сябра аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка.

Урочышча Кабыляцкая Гара знаходзіцца недалёка ад Оршы, каля пасёлка Андрэеўшчына. У гэтых мясцінах пад Оршай у 1930--50-я гады праводзіліся расстрэлы мірнага насельніцтва — ахвяраў таталітарызму сталінскіх часоў.

Паводле некаторых дадзеных, тут было

7 ці 8 масавых пахаванняў, але дакладную колькасць ахвяраў сталінізму, якія знайшлі тут апошні спачын, не ведае ніхто.

Парэшткі забітых людзей былі знойдзеныя ў Кабыляцкай Гары яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя, калі будавалі чыгунку да станцыі Ворша-Паўночная. Але толькі пасьля таго, як Беларусь даведалася пра менскія Курапаты, і ў Воршы была створаная адмысловая камісія па вывучэньні пахаваньняў.

На загад Аршанскага гарвыканкама ў 1992-м годзе на Кабыляцкай Гары быў усталяваны вялікі помнік-камень.

Добраўпарадкаваннем мемарыялу ўсе гэтыя гаты займаюцца толькі мясцовыя актывісты.

Аршанскія актывісты збіраюцца ў гэтых мясцінах штогод — або на Дзяды, або напярэдадні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?