Феадосія (Крым). [...] Немаведама, што робіцца на белым сьвеце! У той час як у халоднай старане, у Пецярбурзе, маразы даходзілі толькі да 10—15 градусаў, тут, у гарачым краю, «на цёплых водах», як у нас у Беларусі называюць гэты край, маразы даходзілі да 23—25 градусаў. І гэта ў той старане, дзе летам сьпее вінаград, дзе растуць мігдалы, абрыкосы, дзе летам гарачыня даходзіць да 40—45 градусаў. Затое калі ў першых днях лютага падуў цёплы вецер, зразу стала 6 градусаў цяпла, сьнег пачаў таяць, і цяпер толькі дзе-нідзе яго засталося. Зрабілася паводка, невіданая ў горадзе, як пайшла вада з гор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?