Больш за палову жыхароў шасьці краінаў Эўразьвязу выказалася за далучэньне Ўкраіны да Эўразьвязу.
Больш за палову жыхароў шасьці краінаў Эўразьвязу выказалася за далучэньне Ўкраіны да Эўразьвязу. Араганізацыя дасьледаваньня грамадзкай думкі «Opinion» правяла апытаньні ў Польшчы, Нямеччыне, Гішпаніі, Францыі, Італіі, Вялікай Брытаніі, а таксама Ўкраіне. Найбольш прыхільнікаў далучэньня Ўкраіны да ЭЗ аказалася ў Польшчы. Палякі хочуць гэтага нават больш, чым самі ўкраінцы. «За» выказалася 73% палякаў і 55% украінцаў. Кіеў таксама можа разьлічваць на Гішпанію ды Францыю — там пашырэньня Эўразьвязу на Ўкраіну жадаюць больш за палову апытаных. Горай у Вялікай Брытаніі й Нямеччыне, дзе «за» выказалася 47 і 44% адпаведна. Аналягічныя дасьледаваньні рабіліся ў канцы 2005 г., тады колькасьць прыхільнікаў уваходу Ўкраіны ў Эўразьвяз склала ў сярэднім 51%, або на 4 пункты менш, чым цяпер.
Каментары