ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» пачало сертыфікацыйныя выпрабаванні капотнага аўтамабіля МАЗ-6440РА.
Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы МАЗа Павел Шабанаў.

Выпрабаванні гэтага эксклюзіўнага аўтамабіля капотнай кампаноўкі будуць праходзіць у некалькі этапаў, і першы з іх — сертыфікацыйны. Затым пройдуць дарожныя выпрабаванні. «Мы спадзяемся ў наступным годзе завяршыць комплексныя выпрабаванні аўтамабіля і матора», — адзначыў Павел Шабанаў.

Седлавы цягач МАЗ-6440РА мае абсалютна новы рухавік, створаным ААТ «Мінскі маторны завод» сумесна з расійскім вытворцам ААТ «Тутаеўскі маторны завод» з выкарыстаннем электронікі фірмы Bosch. Рухавік магутнасцю 600 к.с. адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-4. Усталяваная аўтаматычная скрынка перадач Allison 4500R.

Аўтамабіль быў створаны ў жніўні гэтага года. Такая мадэль на МАЗе створаная ўпершыню. Перад канструктарамі ставілася задача распрацаваць бяспечны аўтамабіль з больш камфортнымі ўмовамі для кіроўцы, асаблівым дызайнам і шырокім спектрам тэхнічных характарыстык. Цягач выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам МАЗ-975830 і прызначаны для перавозак на вялікія адлегласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?