01.02.2007 / 13:17

Баранавіцкая моладзь вяртае назвы вуліцам 7

«Сапраўднае імя» — так называецца акцыя, якую распачалі баранавіцкія сябры незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт».

«Сапраўднае імя» — так называецца акцыя, якую распачалі баранавіцкія сябры незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт». Яе мэтай зьяўляецца зьмена савецкіх назваў гарадзкіх вуліц на гістарычныя беларускія. Паводле іх словаў, у той час, калі бальшавіцкія рэпрэсіі закранулі амаль кожную сям’ю ў Беларусі, імёны савецкіх катаў дагэтуль увекавечаныя ў назвах вуліц і плошчаў. «Людзі павінны ведаць і памятаць імёны сапраўдных герояў і вялікіх дзеячоў Беларусі. І гэтай акцыяй мы хочам вярнуць іх імёны Радзіме».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Віталь з Менску / Адказаць
01.02.2007 / 16:30
А яшчэ людзі павінны ведаць працу тых савецкіх "герояў", чыімі імёнамі зараз названы вуліцы. Калі людзі даведаюцца колькі народу і пры якіх абставінах паклаў ў зямлю той ці іншы бальшавік, дык хутчэй пагодзяцца на змену назвы.
0
зміцер траўчук / Адказаць
02.02.2007 / 12:31
але ня трэба забывацца пра вуліцы, якія названы не імёнамі пэўных дзеячоў, а адмысловымі тэрмінамі. напрыклад: Слясарная, Трактарная, шпалерная. іх таксама трэба мяняць? у Беларусі, што, няма шпалераў ці слесараў????????????????Ці будзем далей глядзець на людзе толькі з боку іх палітычных поглядаў??????HOPE!
0
Харэўскі / Адказаць
02.02.2007 / 13:36
Гэтай інфармацыі бракуе фактаў: якія канкрэтна вуліцы й на якія назвы ў Баранвічах моладзь хоча мяняць? А наогул, гэтая праблема нагадвае пра гістарычны склероз беларусаў: вось жа 20 гадоў таму пачалі абмяркоўваць яе, 15 гадоў таму была распрацаваная канцэпцыя, нешта зрушылася. Таму ня варта вынаходзіць ровар нанава. Ёсьць гістарычны пляст урбаністычнай тапанімікі, таму прынцып толькі адзіны -- вяртаньне ПЕРШЫХ назваў ад дарасейскіх да апошніх часоў. Напыклад: вуліцы Гандлёвай вяртаем назоў Зыбіцкай, што йснавала паўтысячы гадоў, а праспекту Машэрава-Пераможцаў -- Паркавае магістралі. Другі пляст -- ідэалягічна нэўтральная пазьнейшая тапаніміка, што ўзьнікла ў расейскія часы, разам з новымі адрасамі -- гэаграфічная, прастамоўная, прафэсійная і г.д. Дарэчы, вуліцы Шпалерная й Сьлясарная ў Менску зьявіліся акурат за царскім часам. Таму мяняць больш як стогадовых назваў вуліцаў -- недарэчы. А вось жа ўсе назвы ў гонар бальшавіцкіх-энкавэдысцкіх гэрояў-людажэраў, КПБоўскіх бонзаў-манкуртаў ды сьведчаньні іхнае ідэалёгіі (Інтэрнацыянальныя, Савецкія, Камуністычныя ды г. д.) трэба карчаваць бязьлітасна й дарэшты, разам з манумэнтамі й дэкорам. А новыя назвы ці перайменаваньні выносіць на плебісцыты жыхароў саміх тых вуліцаў (як і было спрадвеку). Што тут яшчэ можна абмяркоўваць стратэгічна?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру