Дзень Рэфармацыі пратэстанты Еўропы святкуюць 31 кастрычніка, у гонар падзей 1517 года, калі Марцін Лютэр прыбіў свае 95 тэзісаў да варотаў царквы ў Вітэнбергу. Гэтая падзея лічыцца афіцыйным пачаткам Рэфармацыі, рэлігійнага і грамадскага руху, які перавярнуў мысленне еўрапейцаў.
Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім найперш асацыюецца з імёнамі Скарыны, Біблія якога прасякнутая пратэстанцкім духам; Мікалая Радзівіла Чорнага, рэалізатара вялікай зямельнай рэформы1557-га , якая дала штуршок гаспадарцы. Час Рэфармацыі, XVI стагоддзе, называюць «залатым векам» беларускай культуры.
фота БелаПАН
фота БелаПАН
фота БелаПАН
фота БелаПАН
У гонар Дня Рэфармацыі ў Мінску 31 кастрычніка адбыўся «Баль у Радзівіла» — тэатралізаваны канцэрт з удзелам гуртоў «Стары Ольса» і «Залаты двор». Праўда, Маладзёжны тэатр эстрады — не самая ўдалая пляцоўка для такіх мерапрыемстваў: сучасныя інтэр’еры не дазваляюць напоўніцу прасякнуцца духам тых часоў.
Магнаты Радзівіл Чорны, Радзівіл Руды са сваёй жонкай Альжбэтай, Астафій Валовіч, падканцлер, і іншыя прадстаўнікі эліты Вялікага Княства абмяркоўвалі на сцэне актуальныя праблемы Бацькаўшчыны. Жартавалі пра курс талера і выказвалі меркаванне, што Рэфармацыя зможа вырашыць усе беларускія праблемы.
Размовы пра лёс Бацькаўшчыны разбавіў ансамбль старажытнага танца «Залаты двор». Трохі не хапала сапраўднага балю. Калі б «Залаты двор» у холе тэатра зладзіў хоць невялікі
Але выступ гурту старажытнай музыкі «Стары Ольса» дапамог канчаткова пераключыцца на святочны настрой.
Алёна Сітнік, галоўны рэжысёр канцэрта, кажа, што баль — гэта спроба ўвесці традыцыю святкавання Дня Рэфармацыі. Каб насамрэч аднавіць традыцыю, трэба звярнуць увагу шырэйшай аўдыторыі, якая не абмяжоўваецца аматарамі творчасці «Старога Ольсы».
Сёлета зала была запоўненая цалкам. Магчыма, «Баль у Радзівіла» змог адцягнуць частку аўдыторыі Хэлоўіна. Хоць Дзень Рэфармацыі нашмат складанейшы для ўспрымання за гарбузы са свечкамі, якіх апошнімі днямі ў Мінску мноства.