Да 10 лістапада ў сельскай мясцовасці будзе дадаткова адкрыта 42 крамы і аддзелы камісійнага гандлю, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Белкаапсаюза Раіса Трусава.

У сістэме спажыўкааперацыі ўжо дзейнічае 78 крамаў і аддзелаў па гандлі камісійнымі таварамі.

Зараз прынята рашэнне адкрыць у кожным раённым цэнтры аддзел або магазін па прыёме ад насельніцтва былых ва ўжыванні і прыдатных да выкарыстання адзення і абутку,

дробнай бытавой тэхнікі, мэблі, галантарэйных вырабаў (сумак, школьных заплепчнікаў),

бо рэчы «з другіх рук» сталі сёння найбольш запатрабаваныя.

«Цяперашнія кошты на новыя рэчы даволі высокія, і далёка не кожная вясковая сям’я можа дазволіць сабе абнаўляць мэблю ці гардэроб, а ў камісійныя крамы нярэдка здаюць добрыя рэчы, якія могуць яшчэ каму-небудзь прынесці карысць. Цэны на камісійныя тавары самыя даступныя», — адзначае Раіса Трусава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?