Дударскі Клуб запршае на адкрыццё пятага сезону фальклёрна-танцавальна вечарынаў!

З маленькага бара за пяць год вечарыны дараслі да фармата вялікага клуба, і ў гэтым сезоне мы, традыцыйна праз сераду, сустракаемся ў клубе RE:PUBLIC — з вялікім танцполам і двума барамі! Цяпер месца хопіць усім!

Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосці.

Разым з тым, не забудземся мы і пра свята Дзядоў, на якое прыпадае адкрыццё сезону.

У праграме — выступы адмысловых гасцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса, Testamentum Terrae, Келіх Кола, Cornucopia i iншых. Для жадаючых — бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Вечарыны Дударскага Клуба дый самі поспехі ў адраджэнні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?

2 лістапада (серада), 19:00 — 23:00

клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62,

(200 метраў ад мэтро Кунцаўшчына)

Кошт уваходу — 15 000 руб.

Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна, А яшчэ ў гэтым сезоне чэк-бару ня будзе, напоі набываюцца самастойна, працуюць два бары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?