Вядомы брытанскі актор Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням.

Кампанію падтрымкі палітвязняў Беларускі Свабодны тэатр пачаў праводзіць з 5 студзеня 2011 года — свайго першага спектакля пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Тады ў легендарным нью-ёркскім тэатры LaMama артысты папрасілі амерыканскіх гледачоў падпісаць паштоўкі для палітвязняў у беларускіх турмах. З таго часу палітвязням былі дасланыя тысячы паштовак з усяго свету — з Нью-Ёрка, Чыкага, Ганконга, Любліна, Лондана, Нотынгема, Турына, Эдынбурга…

У кампанію маральнай падтрымкі палітвязняў уключыліся дзясяткі сусветных зорак кіно, тэатра, музыкі — Кевін Спэйсi, Джуд Лоў, Том Стопард, Кевін Кляйн, Лоры Андэрсан, Філіп Сеймур Хофман, Эд Харыс, Джордж Клуні і многія іншыя.

З траўня 2011 года ўсе акцыі, арганізаваныя Свабодным тэатрам пачалі праходзіць у межах кампаніі Free Belarus Now.

На мінулым тыдні вядомы брытанскі актор Джуд Лоў працягнуў кампанію салідарнасці з палітвязнямі, падпісаўшы і даслаўшы ім усім паштоўкі са словамі падтрымкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?