У трэцім квартале 2011 года выдаткі на рэкламадаўцаў у інтэрнэце ўпершыню перавысілі выдаткі ў друкаваных СМІ.
Пра гэта паведамляюць «Ведамасці» ў нумары ад 2 лістапада.

Згодна з разлікамі «Ведамасцяў», за трэці квартал у інтэрнэт-рэкламу было ўкладзена 10,5 млрд расійскіх рублёў, у той час як у рэкламу ў друкаванай прэсе — 8,6 млрд. Лідарам па продажах па-ранейшаму застаецца тэлебачанне, сума даходаў якога ад рэкламы склала 27,2 млрд рублёў.

Даходы прэсы ад рэкламы выраслі ўсяго на 7% за 9 месяцаў. У той жа час рост рэкламных прыбыткаў у інтэрнэце за тры кварталы склаў 57% у параўнанні з мінулым годам. На думку гендырэктара AdWatch Isobar Russia Андрэя Чарнышова, на якога спасылаюцца «Ведамасці», калі такі тэмп захаваецца, інтэрнэт можа заняць другое месца па рэкламных даходах не толькі за трэці квартал, але і за ўвесь год.

Раней AdWatch Isobar Russia прагназавала, што інтэрнэт выйдзе на другое месца ўжо ў чацвёртым квартале 2010 года, а пры адмоўным раскладзе — у другім квартале 2011-га. Аднак гэтага не адбылося, бо ў канцы мінулага года АКАР перагледзела методыку падліку выручкі друкаванай прэсы, і прыбыткі папяровых СМІ адразу выраслі.

Расійскі рынак інтэрнэт-рэкламы лічыцца самым хуткарослым у свеце. Толькі за 2010 год рост рынка анлайн-рэкламы склаў 42%. Усяго рэкламадаўцы выдаткавалі на раскрутку ў інтэрнэце 26,6 млрд расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?