Аўтамабілі згарэлі ўначы з 16 на 17 кастрычніка.
Як паведамляе УУС Магілёўскай вобласці, затрыманы 24-гадовы беспрацоўны жыхар Магілёва. Спачатку ён спрабаваў угнаць маршрутку, у якой была прыадчыненая задняя дзверца. Па словах затрыманага, ён хацеў пакатацца на машыне, а пасля вярнуць яе на месца. Але
ўрэзаўся ў слуп, ад чаго маршрутка загарэлася. Затым спрабаваў завесці «Газель», якая стаяла непадалёк. Завесці так і не здолеў, але падпаліў.

На гэтым магілёвец не спыніўся. І паспрабаваў з’ехаць на «Ладзе». Але не здолеў і яе завесці. Па версіі следства, каб знішчыць сляды ўзлому, малады чалавек падпаліў гэтае аўто. Загарэўся і «Сітраен-Ксара», што стаяў побач.

Затрыманы магілёвец раней

быў судзімы за крадзяжы аўтамабіляў. Цяпер ён вінаваціцца ва ўгоне і наўмысным пашкоджанні маёмасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?