Новы цэнтр кіравання паветраным рухам будзе пабудаваны пад Мінскам, паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік.

"У нас у плане будаўніцтва новага цэнтра, сёлета мы завершым яго праектаванне і планаванне", —
сказаў ён.

Мельнік адзначыў, што новы цэнтр размесціцца ў раёне гарадскога пасёлка Сокал. Яго дзейнасць дазволіць забяспечыць высокі ўзровень бяспекі палётаў.

Паводле звестак дэпартамента па авіяцыі, праз паветраную прастору Беларусі ажыццяўляюць рэйсы больш чым 100 авіякампаній з 99 краін. Кожныя суткі над краінай ажыццяўляюць палёты ад 500 паветраных суднаў, а ў год — да 200 тыс. Бяспека руху арганізуецца спецыялістамі дзяржаўнага прадпрыемства "Белаэранавігацыя".

Даведка. Грамадзянская авіяцыя Беларусі ўяўляе сабой шматфункцыянальную сістэму, якая ўключае тры авіякампаніі, два авіярамонтныя заводы, а таксама ўстановы адукацыі і іншыя арганізацыі, якія забяспечваюць адзіны вытворча-тэхналагічны працэс па бяспечным выкананні авіяцыйных перавозак і авіяработ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?