У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання заяўляюць пра намер захоўваць цану на хлеб на цяперашнім узроўні.

«Мы імкнемся максімальна знізіць сабекошт хлеба. Па сацыяльнай групе рэнтабельнасць продажу складае 0,5%, а часам яна і адмоўная, а ў цэлым па галіне — 5%», — паведаміў намеснік міністра Васіль Седзін.

Ён адзначыў, што сёлета «мы вымушаны былі рэзка павялічыць цэны».

«У апошнія гады цэны практычна не падымалі, але сёлета на працэнтаў трыццаць паднялі», —
сказаў Седзін.

Пры гэтым ён адзначыў, што прымяненне новых тэхналогій і зніжэнне энергазатрат дазваляе забяспечыць якасную вытворчасць хлеба. «Калі б гэтага не зрабілі, то стаялі б перад дылемай павялічыць цану ў тры-чатыры разы», — падкрэсліў ён.

Намеснік міністра лічыць немэтазгодным праводзіць цяпер прыватызацыю хлебазаводаў. «У перспектыве гэта магчыма. Але на сёння ў нас створана дакладная і нармальная структура. Мы змаглі рэканструяваць, тэхналагічна пераўзброіць прадпрыемствы. Прыватнае ж прадпрыемства не будзе ніколі працаваць з адмоўнай рэнтабельнасцю», — сказаў Седзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?