Журналісты падманулі гледачоў, паказаўшы ў кадры з таблічкай «Польшча» Мармуровую залу ўстановы, што месціцца на Старавіленскім тракце ў Мінску.

«Варшаву захапілі… коткі» — сюжэт з такой назвай выйшаў 1 лістапада на тэлеканале АНТ. Дыктар распавядае пра сусветную выставу котак, якая нібыта адбываецца ў сталіцы Польшчы. Але ў кадрах гледачам паказваюць зусім не Варшаву, а мінскі Палац моладзі.

Выставы котак у Палацы моладзі сапраўды праводзяцца вельмі часта. Але нават магія тэлебачання (і таблічка «Польшча» ў левым верхнім кутку экрана) не здольная перанесці тэлегледачоў з Мінску ў Варшаву.
Тым не менш, на старонцы інтэрнэт-сайта АНТ, дзе размешчаны сюжэт, Польшча згадваецца тры разы ды яшчэ адзін раз — Варшава. Еўрарадыё не ўдалося знайсці ў інтэрнэце інфармацыю пра выставу котак, якая праходзіла б у Варшаве 1 лістапада 2011 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?