3 лістапада ў Гродне стартуюць Грамадскія Днігорада-Дні святога Губерта. Пройдуць канцэрт, выстава, міжнарождная гістарычная канферэнцыя.
«Стары Ольса» заграе адмыслова для гарадзенцаў у чацвер 3 лістапада.
Вас чакае:
- музыка і тэксты, адноўленыя паводле старажытных беларускіх дакументаў;
валынкі, ліры, гуслі, свірэлі, акарыны, сурмы — абсалютныя копіі інструментаў часоў Вялікага Княства Літоўскага;
атмасфера сярэднявечнага свята.
Чацвер, 3 лістапада, 19.00. па адрасе: Гродна, Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку)
Уваход вольны! Запрашаем усіх!