Апошнімі матэрыяламі, абнародаванымі падчас гэтага этапу судовага працэсу па справе аб тэрактах, былі допыты жыхара Віцебска Жолудзева, які меў агульных сяброў з Канавалавым і Кавалёвым. Стала вядома аб паходжанні дзвюх
Гэтыя шашкі Жолудзеў украў падчас сваёй службы ў пачатку
Пратаколы гэтых допытаў суддзя Аляксандр Федарцоў зачытаў паводле просьбы абароны абвінавачаных. Таксама паводле просьбы адвакатаў быў зачытаны акт аб размінаванні самаробнай выбуховай прылады, якая была знойдзена 3 ліпеня 2008 года ў Мінску.
На падставе хадайніцтва дзяржаўнага абвінавачання суддзя абвясціў пратакол агляду мінскай кватэры ў доме па вул. Заслаўская, якую Дзмітрый Канавалаў арандаваў 3–4 ліпеня 2008 года.
У працэсе аб’яўлены перапынак да 11.00 14 лістапада. У гэты дзень у судзе пачнуцца спрэчкі бакоў.