03.11.2011 / 15:19

Замест «генеральскага квартала» — хайтэкавы цэнтр 27

Crystal Park мае замяніць двухпавярховыя дамы на Камуністычнай.

Архітэктары ўяўляюць Мінск як горад хайтэку. Нацыянальны фестываль архітэктуры «Мінск — 2011», на якім выстаўленыя праекты перабудовы Мінска, таму доказ.

З цікавых прапановаў — перабудова кварталаў, якія месцяцца паміж вуліцамі Кісялёва і Камуністычнай у Мінску. Замест двухпавярховікаў, якія былі пабудаваныя палоннымі немцамі ў 40-ыя гады для савецкага афіцэрства са штаба Беларускай вайсковай акругі, прапануецца адбудаваць хай-тэкавы «шматфункцыянальны» комплекс Crystal Park. Старыя будынкі не прызнаныя гістарычнымі каштоўнасцямі і іх перыяд эксплуатацыі скончыўся праз 50 гадоў пасля пабудовы. У праекце — рассяленне 359 сем’яў, якія жывуць у дамах. Такім чынам пытанне ўзнікае толькі з пошукам інвестараў. Яшчэ адзін з аргументаў на карысць зносу —

«кварталы не адпавядаюць сучаснай сталіцы».

Архітэктар Ірына Гайсёнак і інжынер Марына Гарачава, якія стварылі праект Crystal Park, прапануюць кардынальна змяніць аблічча двух кварталаў паміж вуліцамі Кісялёва, Камуністычнай, Куйбашава і Багдановіча. «Кожны квартал будзе мець уласныя зоны адпачынку, падземныя аўтастаянкі. У комплексе будзе супольны цэнтр — унутраны двор з пешаходнымі дарожкамі, дэкаратыўнымі басейнамі і зялёнымі насаджэннямі. Асноўная частка будынкаў невысокая, таму не будзе выглядаць дысанансам сярод наваколькай забудовы» — пішуць архітэктары. У канчатковы праект уваходзіць два комплексы — адміністратыўна-гандлёвы і гасцінічны.

ЮУ

0
Для Радактара / Адказаць
03.11.2011 / 15:27
Безназоўны завулак у цэнтры Слоніма нарэшце займеў сваё старажытнае імя — цікавае і гаваркое. http://gs.by/ru/154/slonim/7601/%D0%97%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA-%D0%9F%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%BA-%D0%B7%E2%80%99%D1%8F%D0%B2%D1%96%D1%9E%D1%81%D1%8F-%D1%9E-%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC%D0%B5.htm
0
Зухмэн / Адказаць
03.11.2011 / 15:35
НН здымкаў магліб і болей дадаць, сёньня быў там, вельмі спадабалася, раю ўсім наведаць мерапрыемства!
1
Несцераў / Адказаць
03.11.2011 / 15:43
Ды ладна. Аргумант там, вядома, адзіны. І вымяраецца ў колькасці залёных франклінаў. А вот тое, што скора ў сталінскім цэнтры больш не будзе той неперадаванай атмасферы з усімі яго пахамі — дакладна.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру