У часе судовага пасяджэння па справе аб тэрарызме 2 лістапада суддзя Аляксандр Федарцоў адзначыў, што судовае следства падыходзіць да канца. Пасля даследавання доказаў бакі змогуць заяўляць хадайніцтвы. Але ўжо зараз бок абароны лічыць судовае следства няскончаным, заявіў адвакат Станіслаў Абразей. Разам з адвакатам Канавалава Дзмітрыем Лепрэтарам яны заявілі шэраг хадайніцтваў.

Паводле Абразея,

усё яшчэ не дапытаны сведка Давыдаў — супрацоўнік КДБ, якому былі аддадзеныя рэшткі самаробных выбуховых прылад у 2005 годзе.
Не дапытаны таксама сведка Жолудзеў. Адвакат просіць выклікаць іх для дачы паказанняў.

«Таксама прашу даць мне, як і боку дзяржаўнага абвінавачвання, права ажыццявіць даследаванне відэазапісу па стоп-кадрах, якое пакуль зрабіў толькі бок дзяржабвінавачання. Гаворка ідзе пра самыя першыя паказаныя ў судзе відэазапісы з камер назірання ў метро.

Я прашу даць мне ўсяго толькі 20 хвілін, і ні ў кога ў гэтым будынку не застанецца сумненняў, што гэты відэазапіс мае факты мантажу», — заявіў ён.

Нагадаем, відэазапісы з камер назірання ў метро пачалі вывучацца 23 верасня. На відэа са станцыі «Кастрычніцкая» бачны момант выхаду Канавалава і Кавалёва з сумкай з цягніка, які прыбыў з боку станцыі «Плошча Леніна» і іх пераход на станцыю «Купалаўская». Сумку яны нясуць ўдвух. Затым камеры на «Купалаўскай» зафіксавалі іх выхад на платформу і пасадку ў бок станцыі «Каменная Горка». На «Фрунзенскай» Канавалаў і Кавалёў трапляюць пад аб’ектывы відэакамер, калі выходзяць цягніка, што прыбыў з «Купалаўскай». Па пероне яны ідуць не спяшаючыся, удвух несучы сумку.

Супрацоўнік міліцыі, які знаходзіцца побач з турнікетамі, не звяртае на іх увагі.

Адвакат таксама настойваў на тым, каб было агучана, як праводзілася выманне відэазапісаў ў метро і папрасіў выклікаць у суд следчага Генпракуратуры Філіповіча С.В., які вырабляў выманне.

Адвакат таксама падаў хадайніцтва выклікаць у суд экспертаў ФСБ па мантажы, якім відэазапіс была прадастаўлены на экспертызу. Гэтыя эксперты патрэбныя «для тлумачэнні працэдуры экспертызы». «Мяне цікавіць даследчая частка. Спецыялісты па гэтай частцы дапытаныя яшчэ не былі», — сказаў Станіслаў Абразей.

«Наступнае хадайніцтва — выклікаць у якасці сведак братоў Мурашак.

Растлумачу чаму: у ходзе ператрусуў іх былі выяўленыя ножкі ад будзільніка, якія аналагічныя па агульных групавых прыкметах з ножкамі будзільніка, якія ўваходзілі ў склад самаробнай выбухной прылады (СВУ) 2005 года. Гэтая экспертыза абвяшчаецца ў судовым пасяджэнні. Дадзеныя абставіны судом правераны не былі».

Адвакат Абразей таксама прасіў выклікаць ў якасці сведкі Уткіна Рамана Барысавіча, які ўзяў на сябе адказнасць за выбухі 15 і 22 верасня 2005 года,
і эксперта-хіміка з ГКЦ МУС, для тлумачэнні складу, уласцівасці выбуховых рэчываў.

Адвакат Канавалава просіць прызначыць піратэхнічную экспертызу па СВУ 2008 г.

Як заявіў на судзе адвакат Канавалава Дзмітрый Лепрэтар «дзяржабвінавачанне настойвае на тым, што Канавалаў ў 2008 годзе выкарыстаў самаробныя выбуховыя прылады (СВУ),

аднак гэтыя звесткі не правераныя і ў матэрыялах справы няма заключэння экспертаў па гэтым пытанні».

«Для таго каб вызначыць, ці з’яўляюцца дадзеныя прылады самаробнымі, выбуховымі, неабходна наяўнасць ведаў у вобласці выбухатэхнікі. Прашу прызначыць піратэхнічную экспертызу, даручыўшы яе экспертам ГКЦ МУС Рэспублікі Беларусь», — заявіў Лепрэтар.

На дазвол экспертаў, па словах адвакатаў, ён папрасіў паставіць 7 пытанняў пра эпізоды, у якіх абвінавачваецца яго падабаронны Канавалаў. Усё гэта неабходна, па словах адваката, для адказу на пытанне, ці сапраўды мелі месца ўстаноўка і падрыў самаробнай выбуховай прылады ў перыяд часу:

— З кастрычніка па снежань 2000 года ў пад’ездзе № 2 шматкватэрнага жылога дома № 7 у Віцебску;

— З сакавіка па лістапад 2001 года ўвечары ў пад’ездзе шматкватэрнага жылога дома № 22/3 па вул. 39-й Арміі ў Віцебску;

— У адзін з дзён лета 2002 года на фасадзе будынка дзіцячай бібліятэкі па адрасе вул. 39-й Арміі, № 7 у Віцебску;

— У адзін з дзён жніўня 2003 года ў вячэрні час сутак на ўчастку пешаходнай сцежкі, размешчанай прыкладна ў 100 метрах ад дома № 54 вул. 39-й Арміі ў Віцебску;

— 10 ліпеня 2004 пад дахам кіёска № 8 «Віцебскаблсаюздруку»;

— У адзін з дзён другой паловы жніўня 2004 каля чыгуначнай станцыі Грышаны Віцебскага раёна на ўчастку прасёлачнай дарогі, якая праходзіць па неэксплутаваным пуці ў кірунку да Віцебска;

— 3 кастрычніка 2004 года ў 800 м ад чыгуначнай станцыі Грышаны Віцебскага раёна;

Калі ўсе гэтыя эпізоды або некаторыя з іх мелі месца, то адвакат просіць высветліць, які быў тып прылады, прынцып яго дзеяння, спосаб ініцыявання, складовыя элементы і магутнасць зарада.

* * *

Суд будзе працягнуты 14 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?