Графік выплаты пенсій скарэктаваны ў сувязі са святкаваннем 7 лістапада Дня кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі ў РУП «Белпошта».
Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці пачнецца з 4 лістапада.
У астатніх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці — з 5 лістапада.
Фінансаванне для выплаты пенсій будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб’ёме.