Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне шэсця і мітынгу 6 лістапада. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі.

Паводле яго слоў, шэсце пройдзе па традыцыйным маршруце.

«Збор удзельнікаў дазволены ў 12.00 каля Дома культуры камвольнага камбіната на вуліцы Маякоўскага. Пасля гэтага — шэсце па вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры, і там пасля заканчэння шэсця — мітынг», —
паведаміў Беленькі.

Нагадаем, з ініцыятывы КХП-БНФ 30 лістапада прайшло шэсце з нагоды дня памінання продкаў «Дзяды» ад будынка гадзіннікавага завода «Луч» ва ўрочышча Курапаты. У ім удзельнічала прыкладна тысяча чалавек. Гэтае шэсце таксама было санкцыянавана Мінгарвыканкамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?